Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэйчанка патлумачыў, чаму абмеркаваньні законапраектаў у Палаце прадстаўнікоў такія сумныя


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка патлумачыў у інтэрвію газэце «Звязда», чаму пры абмеркаваньні законапраектаў у Авальнай зале не заўважаецца дыскусійнага напалу.

- Таму што яшчэ да прыняцьця законапраекта ў першым чытаньні ўсе найбольш важныя моманты і прынцыповыя пазыцыі ўзгадняюцца ў пастаянных камісіях і на пасяджэньнях рабочых груп, — сказаў Андрэйчанка.

Паводле старшыні Палаты прадстаўнікоў, у дэпутатаў адпрацавана сыстэма ўзаемадзеяньня з законатворчымі партнёрамі.

Гэта правільна. Чым больш дэталёва і карпатліва ўзгоднены закон яшчэ на папярэднім этапе абмеркаваньня, тым прасьцей і лягчэй ідзе яго разгляд і галасаваньне па ім у Авальнай зале.

У Палаце прадстаўнікоў працуе 14 пастаянных камісій. У склад кожнай зь іх уваходзіць ад 5 да 12 чалавек. Увесь дэпутацкі корпус складаецца з 110 дэпутатаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG