Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва плянуе павялічыць вайсковы бюджэт да 2% ВУП


Новы парлямэнт Літвы плянуе ў аўторак прыняць рэзалюцыю адносна пераемнасьці зьнешнепалітычнага курсу, а таксама палітыкі ў сфэры бясьпекі і абароны.

У ёй плянуецца замацаваць абавязацельства аб забесьпячэньні да 2018 г. фінансаваньня абаронных патрэб у памеры 2% валавога ўнутранага прадукту (ВУП).

Адпаведны дакумэнт прадставіць старшыня Камітэта па справах Эўропы сацыял-дэмакрат Гедымінас Кіркілас, які на гэтую пасаду будзе прызначаны і на наступны тэрмін.

На перадапошнім саміце НАТО, які праходзіў ва Ўэльсе, краіны прынялі рашэньне, што кожны ўдзельнік альянсу павінен павялічыць бюджэт на абарону да 2% ВУП. Зрабіць гэта атрымалася пакуль пяці дзяржавам: ЗША, Польшчы, Вялікабрытаніі, Эстоніі і Грэцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG