Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я люблю слухаць гісторыі. Некаторыя зь іх вартыя раману. Гэтая не была апісаная ў аніводнай з кніг.

Сьведкам быў вязень ГУЛАГу, беларус Мікола Канаш. У бараку жылі сотні людзей. Штодня ім прыносілі хлеб. Потым адчыняліся дзьверы, заходзілі крымінальнікі з нажамі і забіралі гэты хлеб. Тры асобы ў сотняў. Усе галадаюць. Усе баяцца. Ніхто нічога ня можа зрабіць. І так кожны дзень. Першымі аб’ядналіся эстонцы. Яны кінуліся на гэтых бандытаў, і тады кінуўся ўвесь барак. Візыты скончыліся. Бандзюкі былі страшныя датуль, пакуль людзі не аб’ядналіся.

Па вялікім рахунку, нават і мільён можа быць нічым, калі кожны сам сабе.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG