Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы мэр Нью-Ёрку Джуліяні — верагодны кандыдат на пасаду дзяржсакратара ЗША


Рудзі Джуліяні з жонкай Джудыт Натан на вясельлі Дональда Трампа і Мэланіі Кнаўс, 2005 год
Рудзі Джуліяні з жонкай Джудыт Натан на вясельлі Дональда Трампа і Мэланіі Кнаўс, 2005 год

Былы мэр Нью-Ёрку Рудзі Джуліяні зьяўляецца вядучым кандыдатам на пасаду дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі Дональда Трампа.

Пра гэта 14 лістапада СМІ паведамілі прадстаўнікі Трампа.

Джуліяні быў галоўным дарадцам і публічным абаронцам пазыцыяў Трампа падчас яго выбарчай кампаніі, дзе асноўным супернікам была дэмакратка Гілары Клінтан.

Выступаючы на мерапрыемстве Wall Street Journal у Вашынгтоне 14 лістапада, Джуліяні сказаў, што былы амбасадар ЗША ў ААН Джон Болтан будзе «вельмі добрым выбарам» на пасаду дзяржаўнага сакратара. Але на пытаньне, ці ёсьць нехта лепшы для гэтай працы, Джуліяні з усьмешкай адказаў: «Магчыма, я, я ня ведаю».

Інаўгурацыя Трампа адбудзецца крыху больш чым праз два месяцы, 20 студзеня 2017 году. Абраны прэзыдэнт цяпер засяроджаны на фармаваньні сваёй каманды. Акрамя Джуліяні і Болтана кандыдатам на пасаду дзяржсакратара таксама называюць сьпікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Ньюта Гінгрыча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG