Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 15 лістапада: Слуцкія паясы ў Вялікім тэатры


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — Музэй старажытнай беларускай культуры пры Акадэміі навук упершыню прадставіць сучасныя копіі слуцкіх паясоў, якія дакладна паўтараюць гістарычныя першаўзоры ў фае Вялікага тэатра опэры і балету Беларусі. У гэты ж вечар — «Сівая легенда» кампазытара Дзьмітрыя Смольскага, лібрэта Ўладзімера Караткевіча (пл. Парыскай камуны.1), пачатак 18.30.

Менск — ў межах адукацыйнага праекту «10 майстэрняў» сустрэча з групай Bouillon, якая прысьвечана дзейнасьці групы, а таксама аўтарскаму погляду на гісторыю мастацтва ад удзельніц Buillon’a Натальлі Ваcадзэ і Кацярыны Кецбая. Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а), пачатак а 19-ай.

У гісторыі

1416 — сабор біскупаў у Наваградку пасьвяціў Рыгора Цамблака ў мітрапаліта кіеўскага

1777 — другі Кантынэнтальны кангрэс Амэрыкі выдаў Артыкулы Канфэдэрацыі, потым зьмененыя на Канстытуцыю ЗША.

1918 — закрыцьцё Сьвіслацкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі

1920 — у Жэнэве — першае пасяджэньне асамблеі Лігі Нацый, створанай годам раней.

1925 — выйшла першая перадача Першага нацыянальнага каналу беларускага радыё

1932 — у Менску адкрылася Беларуская кансэрваторыя

1962 — стварэньне Саюзу кінэматаграфістаў Беларусі

1983 — Турэцкая рэспубліка Паўночнага Кіпру абвясьціла сваю незалежнасьць, якая была прызнаная толькі Турэччынай

1988 — Парлямэнт Арганізацыі вызваленьня Палестыны ў выгнаньні абвяшчае аб стварэньні незалежнай дзяржавы Палестына са сталіцай у Ерусаліме.

У гэты дзень нарадзіліся:

1738 — Уільям Гершэль, астраном, які адкрыў плянэту Уран

1869 — Чарлз Вільсан, брытанскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1927)

1907 — Клаўс Шэнк фон Штауфэнбэрг, палкоўнік вэрмахта, выканаўца замаху на Гітлера

1919 — Алесь Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны і рэлігійны дзяяч у ЗША

1938 — Віктар Цітоў, беларускі этноляг і гісторык культуры

1947 — Анатоль Ярмоленка, беларускі сьпявак, мастацкі кіраўнік гурту «Сябры»

1951 — Віктар Скарабагатаў, беларускі опэрны сьпявак і пэдагог

1955 — Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнэр

1955 — Мацьвей Яворскі, беларускі гісторык

У гэты дзень памерлі:

1630 — Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і астроляг

1907 — Юзаф Каліноўскі, блізкі паплечнік Кастуся Каліноўскага

1908 — Цысі, маньчжурская імпэратарка

1916 — Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры

Цытата на памяць

"Пра сьмерць ня варта думаць, бо яна думае пра нас бяз нашай дапамогі"

Генрык Сянкевіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG