Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі зьнішчальнік зваліўся ў Міжземнае мора пасьля ўзьлёту з авіяносца


Авіяносец «Адмірал Кузьняцоў»
Авіяносец «Адмірал Кузьняцоў»

Расейскі зьнішчальнік МіГ-29 зваліўся ў Міжземнае мора пасьля ўзьлёту з авіяносца «Адмірал Кузьняцоў»

Пра гэта паведамляе тэлеканал Fox News са спасылкай на амэрыканскіх чыноўнікаў.

Тры самалёты МіГ-29 выляцелі з авіяносца ў бок Сырыі. У аднаго з самалётаў падчас палёту пачаліся тэхнічныя непаладкі, пасьля чаго ён узяў курс назад на авіяносец.

Самалёт упаў у ваду пры спробе зьдзейсьніць пасадку. Як мяркуецца, лётчык няправільна разьлічыў вышыню пры падлёце. Паводле дадзеных амэрыканскай выведкі, пілёта паднялі на борт з дапамогай выратавальнага верталёта, пра яго стан нічога невядома. Былі таксама ўзнятыя абломкі самалёта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG