Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што ня супраць аднаполых шлюбаў і паабяцаў праяўляць добрыя манеры


Дональд Трамп.

Дональд Трамп.

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў першае вялікае інтэрвію пасьля перамогі на выбарах 8 лістапада.

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў першае вялікае інтэрвію пасьля перамогі на выбарах 8 лістапада, у якім, як чакалася, ён мог пазначыць прыярытэты першых ста дзён будучага прэзыдэнцтва. Пытаньні задавала вядучая праграмы «60 хвілін» на тэлеканале Сі-бі-эс Лэсьлі Шталь.

Як паведамляе амэрыканскае інтэрнэт-выданне Politico, Трамп асудзіў шматлюдныя акцыі пратэсту ў сувязі зь яго выбраньнем, назваўшы удзельнікаў дэманстрацый «прафэсійнымі пратэстоўцамі» і «невялікімі групамі».

Трамп запэўніў, што «ня мае нічога супраць» аднаполых шлюбаў — у адказ на занепакоенасьць ЛГБТ-супольнасьці магчымай адменай прынятых у апошнія гады законаў, якія дазваляюць гей-шлюбы.

Галоўнымі трыма прыярытэтамі сваёй палітыкі ў пачатковы пэрыядпрэзыдэнцтва Трамп назваў рэформу міграцыйнага заканадаўства, аховы здароўя і падатковай сыстэмы. Ён паабяцаў, што прыме меры для будаўніцтва памежнай сьцяны паміж ЗША і Мэксыкай і, зьмякчыўшы сваю пазыцыю, пагадзіўся, што замест сьцяны на некаторых участках можна будзе пабудаваць «агароджу».

Трамп таксама зьмякчыў нядаўна заяўлены ім намер «падвергнуць Гілары Клінтан судоваму перасьледу» і запэўніў, што засяродзіцца на бягучых палітычных задачах. У інтэрвію тэлеканалу Сі-бі-эс ён таксама сказаў, што будзе «праяўляць добрыя манеры», але тым ня менш яго паводзіны «будуць залежаць ад сытуацыі — часам даводзіцца праяўляць цьвёрдасьць», заўважыў Трамп.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG