Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі школьнікі абстралялі паліцэйскіх і пакончылі з сабой


Крама паляўнічай зброі (ілюстрацыйнае фота)

Крама паляўнічай зброі (ілюстрацыйнае фота)

У Пскоўскай вобласьці ў пасёлку Стругі Красныя двое 15-гадовых падлеткаў абстралялі паліцэйскіх, а затым пакончылі з сабой. Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс» распавяла крыніца, знаёмая з сытуацыяй. Сьледчы камітэт пацьвердзіў, што падлеткі былі знойдзеныя мёртвымі.

Паводле дадзеных Пскоўскага агенцтва інфармацыі, спачатку малады чалавек застрэліў дзяўчыну, а потым сябе. Імёны непаўналетніх не прыводзяцца. Афіцыйна прадстаўнікі МУС не пацьвярджаюць гібель падлеткаў.

Паліцэйскія прыбылі ў пасёлак, каб праверыць інфармацыю аб зьніклым бязь вестак падлетку. Калі яны пад’ехалі да дома, па іх адкрылі агонь з паляўнічай стрэльбы. Супрацоўнікі паліцыі не пацярпелі, іх аўтамабіль атрымаў пашкоджаньні.

Падлеткі апублікавалі на сваіх старонках «Вконтакте» аднолькавыя разьвітальныя пасланьні да сваякоў, абвінаваціўшы блізкіх у «разбурэньні псыхікі і жыцьця». Яны трансьлявалі на сайце Periscope, як стралялі па машыне паліцыі. На відэа яны называюць сябе Боні і Клайд. Малады чалавек кажа, што ў іх скончыліся патроны. Як гэта суадносіцца зь інфармацыяй, што ён застрэліў сваю сяброўку, незразумела.

На відэа малады чалавек таксама распавядае, што забіў двух сабак і параніў маці сваёй сяброўкі ў сьцягно, калі тая спрабавала прайсьці ў дом.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG