Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве зьнік былы афіцэр ФСБ Расеі, які ў 2014 годзе перайшоў на бок Украіны


Кіеўскае гарадзкое ўпраўленьне Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны адкрыла крымінальную справу ў сувязі са зьнікненьнем былога афіцэра Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі Ільлі Багданава, які ў 2014 годзе перайшоў на бок Украіны.

Супрацоўнікі паліцыі праводзяць вышук на падставе звароту сяброў ды знаёмых Ільлі Багданава. Яны паведамілі, што ў апошні раз размаўлялі зь ім 12 лістапада, але ад таго моманту на сувязь ён не выходзіць і ягонае месцазнаходжаньне — невядома.

Паліцыя таксама просіць грамадзян дапамагчы ў пошуку Ільлі Багданава.

Ільля Багданаў ваяваў у складзе батальёну «Данбас», у 2014 годзе афіцыйна адмовіўся ад расейскага грамадзянства і зьвярнуўся з заяваю пра атрыманьне грамадзянства Ўкраіны. У Расеі супраць яго адкрылі крымінальную справу за дзяржаўную здраду.

Пасьля атрыманьня ўкраінскага грамадзянства Ільля Багданаў заяўляў, што расейскія спэцслужбы тройчы рыхтавалі апэрацыі па яго фізычным зьнішчэньні. Пазьней, паводле падазрэньня ў падрыхтоўцы забойства былога расейскага афіцэра, Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала жыхара Данбасу, які па выніках расьсьледаваньня быў асуджаны да 8,5 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG