Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі разгледзяць забарону дзецям чыноўнікаў вучыцца за мяжой


У Дзяржаўную думу Расеі ўнесены законапраект аб поўнай забароне на навучаньне непаўналетніх дзяцей расейскіх чыноўнікаў у замежных адукацыйных установах. Дакумэнт падрыхтаваў камуніст Валерый Рашкін.

Законапраект прадугледжвае, што з 1 студзеня 2017 году, калі дакумэнт будзе прыняты, дзяржаўныя і муніцыпальныя службоўцы ня змогуць уладкоўваць сваіх дзяцей, у тым ліку ўсыноўленых, у замежныя школы і ВНУ на тэрыторыі замежных дзяржаваў. У дакумэнце таксама замацавана, што ўрад павінен будзе распаўсюдзіць забарону на топ-мэнэджэраў дзяржаўных кампаній.

Забарона ня будзе распаўсюджвацца на філіялы замежных адукацыйных установаў у Расеі і на філіялы расейскіх арганізацый за мяжой. Выключэньне таксама будзе зроблена для чыноўнікаў, якія па абавязку службы больш за год працуюць за мяжой.

«Гэта перашкаджае фармаваньню ў краіне сапраўды нацыянальнай кіраўнічай эліты, вымывае кадры, спрыяе замацаваньню ў Расуі сацыяльнай няроўнасьці, адрыву кіруючай клясы ад народу» — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекту, пра што паведамляе выданьне «Медуза».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG