Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка загадаў вярнуць сярэдні заробак у Беларусі на ўзровень 500 даляраў


Аляксандар Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласьць даручыў у 2017 годзе вярнуць сярэдні заробак на ўзровень 500 даляраў.

Слухаючы даклад пра пэрспэктывы разьвіцьця абласнога цэнтру, Лукашэнка адзначыў, што цяперашні ўзровень заробкаў лічыць недастатковым, піша БелТА.

«Рыхтуйцеся набраць сярэдні заробак у 500 даляраў у будучым годзе», — даручыў ён. Разам з тым Лукашэнка зьвярнуў увагу, што павышаць заработную плату бяз росту прадукцыйнасьці працы немэтазгодна.

«Я не кажу, што павінны плаціць незаробленыя грошы. Ні ў якім разе. Інакш мы вернемся да таго, з чаго пачыналі два гады таму. Мы павінны стымуляваць, падштурхоўваць кіраўнікоў прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў да таго, каб мы да 500 даляраў наблізіліся», — падкрэсьліў ён.

Паводле дадзеных Белстату, у верасьні 2016 году сярэдняя зарплата ў Беларусі складала 732 рубля — каля 386 даляраў.

Як Лукашэнка абяцаў заробкі «па 500»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG