Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп назваў будучым кіраўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі Райнса Прыбуса, стратэгам — Стывэна Бэнана. Хто гэта


Дональд ТРамп

Дональд ТРамп

Дональд Трамп, які перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША, абвясьціў, што кіраўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі будзе Райнс Прыбус, а старэйшым дарадцам у стратэгічных пытаньнях — Стывэн Бэнан, піша Reuters. Абодва раней не служылі ва ўрадзе.

Сярод магчымых кандыдатураў на пасаду дзяржсакратара часьцей гучаць імёны старшыні камітэту Сэнату па міжнародных стасунках Боба Коркера і былога амбасадара ЗША ў ААН Джона Болтана.

Райнс Прыбус — старшыня Нацыянальнага камітэту Рэспубліканскай партыі, які падтрымліваў Трампа, калі шэраг ягоных супартыйцаў адмаўляўся ад падтрымкі кандыдата, адзначае BBC. У час перадвыбарчай гонкі ён «дзейнічаў як злучальнае зьвяно між штабам Трампа і кіраўніцтвам Рэспубліканскай партыі». Як сьцьвярджае The Wall Street Journal, Прыбус быў у ліку малой групы найбліжэйшых да Трампа людзей у час абмеркаваньня ў Trump Tower падрыхтоўкі публікацыі Washington Post скандальнага відэа 11-гадовай даўніны.

Прызначэньні Прыбуса і Бэнана «адразу стварылі канкуруючыя цэнтры ўлады ў Белым доме Трампа», піша New York Times.

Выбар Бэнана, паводле выданьня, прадэманстраваў моц «актывістаў зь нізоў», якія падтрымалі кандыдатуру Трампа — Бэнан ёсьць сузаснавальнікам і выканаўчым дырэктарам кампаніі Breitbart News, якая выступала ў падтрымку Трампа з антылібэральнай рыторыкай.

Акрамя ўжо названых асобаў, у будучай адміністрацыі гучаць і меркаваныя прызначэньні. Так, пасаду міністра абароны прарочаць сэнатару з Алабамы Джэфу Сэшнсу, а пасаду генэральнага пракурора — мэру Нью-Ёрка Рудольфу Джуліяні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG