Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Малдове перамагае прарасейскі сацыяліст


Ігар Дадон

Ігар Дадон

У Малдавіі завяршылася галасаваньне ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў.

Па папярэдніх дадзеных Цэнтрвыбаркама, лідзіруе сацыяліст Ігар Дадон - у яго амаль 58 працэнтаў галасоў. Правалібэральную кандыдатку Маю Санду падтрымалі 42 адсоткі выбарцаў. На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 53 адсоткі грамадзян — больш за паўтара мільёна чалавек. Рэкордную актыўнасьць паказалі грамадзяне Малдовы, якія жывуць за мяжой — амаль 130 тысяч чалавек.

Першы тур галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Малдовы прайшоў у нядзелю, 30 кастрычніка. У другім туры ўдзельнічаў кіраўнік Партыі сацыялістаў Ігар Дадон і праэўрапейскі настроеная Мая Санду, якая прадстаўляе партыю «Дзеяньне і справядлівасьць».

Дадон абяцаў у выпадку перамогі аднавіць стратэгічнае партнёрства з Расеяй. Санду выступае за ўмацаваньне сувязяў з Румыніяй, Украінай і краінамі Захаду пры захаваньні бесканфліктных адносін з Масквой.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG