Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Страшны землятрус у Новай Зэляндыі: на высьпе чакаюць цунамі


У Новай Зэляндыі адбыўся магутны землятрус, які выклікаў цунамі на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы Паўднёвага вострава.

Па дадзеных, геалягічнай службы ЗША, магнітуда штуршкоў склала 7,8 прыкладна ў 100 кілямэтрах ад найбуйнейшага на востраве горада Крайстчэрч.

Улады папярэдзілі жыхароў, якія пражываюць уздоўж узьбярэжжа, аб неабходнасьці перайсьці на больш высокія месцы, каб пазьбегнуць хвалі цунамі.

Аднак Цэнтр папярэджаньня цунамі заяўляе, што на аснове наяўных дадзеных «дэструктыўнага ціхаакіянскага цунамі не чакаюць».

Горад Крайстчэрч быў разбураны ў 2011 годзе ў выніку землятрусу, у выніку якога загінулі 185 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG