Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 лістапада: дзень памяці Міколы Ўлашчыка


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — VI Міжнародны форум прадпрымальніцтва. Гатэль «Рэнэсанс» (пр-т Дзяржынскага, 1Е), пачатак а 9-ай.

Менск — крыглы стол, прысьвечаны Ўсясьветнаму дню дыябэту. Галерэя TUT. BY (пр-т Дзяржынскага, 57). Пачатак а 14-ай.

У гісторыі

1919 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву пра пераход са сваім атрадам на службу БНР

1920 — пачалося Слуцкае ўзброенае паўстаньне за аднаўленьне незалежнасьці БНР

1926 — у Менску пачалася 1-я Беларуская акадэмічная канфэрэнцыя па пытаньнях рэформы беларускага правапісу і азбукі

У гэты дзень нарадзіліся:

1757 — Казімір Нестар Сапега, дзяржаўны і ваенны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік паўстаньня Т. Касьцюшкі

1812 — Паўлюк Багрым, паэт

1840 — Клод Манэ, францускі мастак-імпрэсіяніст

1881 — Аляксей Кайгарадаў, акадэмік, кліматоляг і геафізык

1900 — Нічыпар Чарнушэвіч, паэт

1902 — Міхась Машара, пісьменьнік і грамадзка-палітычны дзяяч

1905 — Міхась Васілёк, беларускі паэт

1907 — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца, аўтарка кніжак пры Малыша і Карлсана

1912 — Янка Золак, паэт

1933 — Леанід Пракопчык, і краязнавец і пісьменьнік

1950 — Уладзімер Кін-Камінскі, актор

У гэты дзень памерлі:

1359 — Рыгор Палама, праваслаўны багаслоў

1398 — Андрэй Васіла, першы віленскі біскуп

1716 — Готфрыд Лейбніц, нямецкі матэматык і філёзаф

1831 — Георг Гегель, нямецкі філёзаф

1986 — Мікола Ўлашчык, гісторык і археограф

2008 — Генадзь Кісялёў, гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф

2008 — Аляксандр Дракахруст, паэт і перакладчык

Цытата на памяць:

«Мікола Ўлашчык быў адзіным у сьвеце чалавекам, які ня толькі чытаў, але вольна гаварыў і пісаў на старабеларускай мове. Часам я ўяўляю, як ён мог бы гутарыць з Францішкам Скарынам і Львом Сапегам».

Уладзімер Арлоў пра Міколу Ўлашчыка, «Імёны Свабоды»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG