Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Паразы ісламістаў на Блізкім Усходзе могуць прымусіць іх ехаць у Эўропу»


Ян Ямбон

Ян Ямбон

Больш за сто ісламістаў вярнуліся ў Эўропу з тэрыторый, занятых «Ісламскай дзяржава». Яшчэ ад трох да пяці тысяч грамадзян краін Эўразьвязу ваююць на баку джыхадыстаў на Блізкім Усходзе.

Пра гэта заявіў у нядзелю міністар унутраных справаў Бэльгіі Ян Ямбон.

Паводле яго слоў, службам бясьпекі вядома пра 117 грамадзянах, якія вярнуліся з зоны баявых дзеяньняў. Палова зь іх у турме, астатнія – пад наглядам праваахоўных органаў. Міністар адзначыў, што працягваецца адступленьне «Ісламскай дзяржавы» са сваіх пазыцый і гэта можа прымусіць эўрапейцаў, якія ваююць на баку ісламістаў, вярнуцца на радзіму.

Паводле інфармацыі Міністэрства абароны ЗША, дзеяньні міжнароднай кааліцыі за два гады прывялі да гібелі больш за 40 тысяч ісламістаў у Іраку і Сырыі. З пачатку 2016 года «Ісламская дзяржава» страціла больш за дзесяць адсоткаў тэрыторый.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG