Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі выяўлена больш за 200 тысяч парушэньняў правілаў і нормаў па ахове працы


Больш за 200 тысяч парушэньняў правілаў і нормаў па ахове працы выяўлена сёлета ў арганізацыях Беларусі за студзень-кастрычнік.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дэпартамэнт дзяржаўнай інспэкцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Мабільныя групы правялі праверкі ў 15,7 тыс. арганізацый АПК, будаўнічага комплекса і іншых сфэр дзейнасьці.

Па іх выніках мясцовым уладам накіравана 5,6 тыс. паведамленьняў аб парушэньнях патрабаваньняў бясьпекі. Чарговыя 3,3 тысячы былі накіраваныя ў тэрытарыяльныя органы пракуратуры.

Дэпартамэнт дзяржаўнай інспэкцыі працы ініцыяваў стварэньне мабільных груп ва ўсіх раёнах краіны ў 2005 годзе. Яны павінны былі кантраляваць бясьпеку працы падчас масавых мэханізаваных сельскагаспадарчых працаў. Паколькі ў прафіляктыцы парушэньняў заканадаўства аб ахове працы і папярэджаньні няшчасных выпадкаў на вытворчасьці працу групаў ацанілі вельмі высока, іх дзейнасьць пачала ахопліваць і іншыя галіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG