Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NYT: дзяржаўным сакратаром ЗША можа стаць мусульманін


Выданьне The New York Times даведалася шорт-ліст кандыдатаў на пасады ў адміністрацыі Дональда Трампа.

На пасаду дзяржаўнага сакратара прэтэндуюць пяць чалавек. Джон Болтан раней быў сталым прадстаўніком ЗША пры ААН. Таксама разглядаюцца кандыдатуры старшыні камітэту замежных справаў Сэнату Кангрэсу ЗША Боба Коркера, экс-сьпікера Палаты прадстаўнікоў Ньюта Гінгрыча і былога вайскавода кантынгентаў ЗША і НАТО ў Аўганістане генэрала Стэнлі Маккрыстала.

Таксама ў сьпісе згадваецца Залмай Халілзад, былы сталы прадстаўнік ЗША пры ААН. У Амэрыцы яго называюць першым мусульманінам, які зрабіў такую пасьпяховую карʼеру на дыпляматычнай службе ЗША.

Халілзад нарадзіўся ў пуштунскай сямʼі ў Аўганістане. На працу ў Дзяржаўны дэпартамэнт яго прынялі ў 1985 годзе. Ён працаваў спэцыяльным дарадцам намесьніка дзяржаўнага сакратара ў палітычных пытаньнях. Займаўся пытаньнямі ірана-ірацкай вайны і савецкай вайны ў Аўганістане, падтрымліваў шчыльныя сувязі зь лідэрамі маджагедаў. Працаваў амэрыканскім паслом у Іраку і Аўганістане.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG