Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламскую дзяржаву» выгналі з былой сталіцы Асырыйскай імпэрыі


Ірацкія вайскоўцы заяўляюць, што яны адбілі ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы» паўночны горад Німруд, разьмешчаны на месцы старажытнага асырыйскага горада.

«Войска зь дзевятай бранятанкавай дывізіі цалкам вызвалілі Німруд і паднялі ірацкі сьцяг над дамамі пасьля таго, як праціўнік панёс цяжкія страты», — гаворыцца ў заяве.

Німруд быў заснаваны ў 13 стагодзьдзі да нашай эры, горад быў сталіцай Асырыйскай імпэрыі. Ён разьмешчаны прыблізна ў 30 кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад Масула, які ірацкія ўрадавыя сілы спрабуюць вызваліць ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

У сакавіку 2015 года тэрарысты паспрабавалі разбурыць руіны Німруда. Страты, які яны нанесьлі гістарычным каштоўнасьцям, пакуль дакладна не ацэнены.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG