Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады «ДНР» паведамілі пра затрыманьне падазраваных у забойстве «Матаролы»


Улады самаабвешчанай «ДНР» паведамілі пра затрыманьне шасьці падазраваных у датычнасьці да забойства камандзіра атрада «Спарта» Арсена Паўлава, вядомага таксама пад мянушкай Матарола, Улады самаабвешчанай «ДНР» паведамілі пра затрыманьне шасьці падазраваных у датычнасьці да забойства камандзіра атрада «Спарта» Арсена Паўлава, вядомага таксама пад мянушкай Матарола, паведамляе BBC.

Пра гэта паведамляе BBC.

«11 лістапада [...] у Данецку затрыманыя шэсьць актыўных чальцоў украінскай нацыяналістычнай арганізацыі «Misanthropic Division», лідэры якой раней узялі на сябе адказнасьць за забойства легендарнага камандзіра падразьдзяленьня «Спарта» Арсена Паўлава, больш вядомага як «Матарола», — паведамілі прадстаўнікі «міністэрства дзяржаўнай бясьпекі» «ДНР».

Паведамляецца, што затрыманыя даюць прызнальныя паказаньні.

«Матарола» загінуў 16 кастрычніка падчас выбуху, які адбыўся ў ліфце яго дому. Лідэр групоўкі «ДНР» Аляксандар Захарчанка заявіў, што да забойства «Матаролы» мае дачыненьне Кіеў. Захарчанка выступіў з пагрозамі на адрас украінскіх вайскоўцаў, супрацоўнікаў СБУ і Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, а таксама іхных семʼяў.

Грамадзянін Расеі Арсен Паўлаў прыехаў на Данбас у 2014 годзе і ўзначаліў там незаконнае ўзброенае фармаваньне — батальён «Спарта». Паўлаў неаднаразова выхваляўся зьдзекамі з захопленых падчас баявых дзеяньняў украінскіх вайскоўцаў і казаў, што «расстраляў 15 палонных» вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG