Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране запатрабавалі выбачэньня ад Трампа за словы пра тэрарыстаў


Ахмад Хатамі
Ахмад Хатамі

Адзін з духоўных лідэраў Ірану Ахмад Хатамі заклікаў абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа папрасіць прабачэньня за тое, што ён падчас перадвыбарнай кампаніі назваў іранцаў «тэрарыстамі».

Заява была зроблена на фоне паведамленьняў аб пераглядзе ядзернай угоды з Тэгеранам пасьля інаўгурацыі Трампа. У пятніцу прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Марк Тонар заявіў, што ўгода не нясе юрыдычных абавязацельстваў для ЗША, і Трамп можа ня толькі адмовіцца выконваць яе, але і адмяніць распараджэньне прэзыдэнта Барака Абамы паслабіць эканамічныя санкцыі, накладзеныя на Іран.

У сьнежні 2015 гаду пасьля страляніны ў Сан-Бернардына, якая забрала жыцьці 14 чалавек, Трамп назваў мусульман «пагрозай для ЗША» і заклікаў забараніць ім уезд у краіну. Словы мільярдэра выклікалі хвалю крытыкі ў СМІ і сацыяльных сетках. Пазьней прыхільнікі Трампа заявілі, што гаворка ішла не аб усіх мусульманах, а пра радыкальных ісламістаў, якія спрабуюць патрапіць у ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG