Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 лістапада: 210 гадоў з дня нараджэньня Эміліі Плятэр


Эмілія Плятэр
Эмілія Плятэр

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Віцебск — прэзэнтацыя дыска «Вясельныя песьні і найгрышы вёскі Лявонпаль і яе навакольляў у запісах Сяргея Панізьніка 1968-1969 гадоў». Тэатар «Лялька» (вул. Пушкіна, 2). Пачатак а 13-ай.

Бабруйск — «Тутэйшыя квэсты ў Бабруйску», Тайм-клюб «1387» (вул. Савецкая, 97-2), пачатак а 13-ай.

У гісторыі

1655 — войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандай гетмана Паўла Сапегі атрымала перамогу над маскоўскім войскам на рацэ Лясной каля Берасьця.

1851 — пачала дзейнічаць тэлеграфная служба паміж Лёнданам і Парыжам.

1851 — уведзена ў эксплёатацыю чыгунка паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам.

1915 — у Вільні адкрылася першая беларуская пачатковая школа.
2015 — сэрыя тэрарыстычных атак у Парыжы.

У гэты дзень нарадзіліся:

1806 — Эмілія Плятэр, беларуская фальклярыстка, удзельніца паўстаньня 1830-1831 гадоў.

1836 — Яраслаў Дамброўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў, генэрал Парыскай камуны.

1850 — Роберт Льюіс Стывенсан, ангельскі пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі:

1593 — Сымон Будны, асьветнік, пісьменьнік, грамадзкі і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1943 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, выдавец. Быў адным з арганізатараў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі ў 1930-я гады. Застрэлены савецкімі партызанамі ў Менску ў рэдакцыі «Беларускай газэты», галоўным рэдактарам якой зьяўляўся.

1989 — Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнаўца і пісьменьнік.

Цытата на памяць

«Яна, бадай, не памылюся, першая з запалам, уласьцівым чуламу і шляхетнаму сэрцу аддалася душой беларускаму люду, добра бачыла яго бяду і спачувала яму, намагаючыся як толькі было можна, аблегчыць долю. Яна зьбірала і сьпявала беларускія народныя песьні, штодня плаціла тым, хто ёй напяваў іх. Слухаючы гэтыя песьні, сама спрабавала складаць нешта ім падобнае. На фартэпіяна яна ўмела вельмі выразна перадаць і зухаватасьць, і тугу народных матываў, і нават тэмбар сапрана-жалейкі і баса-дудкі».

Удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага Максіміліян Маркс пра Эмілію Плятэр

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG