Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 400 дэлегатаў сабраліся на форум «Гавары праўду»


Сёньня, 12 лістапада, у Менску праходзіць форум грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». З усіх рэгіёнаў на форум прыехала каля 400 дэлегатаў.

На парадку дня форуму — тры пытаньні: — стратэгія-2020;

— задачы «Гавары праўду!» ў 2017 годзе;

— мэтазгоднасьць пераўтварэньня кампаніі «Гавары праўду» ў палітычную партыю.

Сход адкрылі лідэры «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч.

Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч
Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч

«Галоўны вынік парлямэнцкіх выбараў — людзі, якія далучыліся да кампаніі. Кожны, хто ўліўся ў гэту плынь, зразумеў, што ён можа ўплываць на рашэньні. Тут і цяпер усё зьмянілася. Мы таксама зьмяніліся. Наш удзел робіць нас іншымі, робіць нас лепшымі. Мы ўдзельнічаем у будучыні краіны. А самае галоўнае — мы адкрытыя для дыялёгу», — кажа Тацяна Караткевіч.

Тацяна Караткевіч назвала асноўныя трэнды, якія лічыць актуальнымі для кампаніі «Гавары праўду»: эканамічная лібэралізацыя, падтрымка малога бізнэсу і прыцягненьне інвэстыцыяў; разьвіцьцё палітычнай канкурэнцыі; адстойваньне сувэрэнітэту Беларусі і нацыянальных інтарэсаў.

«Мы сабраліся ў суботу, у выходны дзень, калі ва ўсіх ёсьць сем’і, справы, нават не за казённы пляншэт. А таму, што ведаем: гэтыя 4 гады — вырашальныя, і нам трэба абмеркаваць, што рабіць далей. Тое, што перамены пачаліся, адчувае і грамадзтва. Але яно баіцца пераменаў. Што рабіць, калі крочыш у невядомасьць? Што трэба зрабіць, каб абараніць грамадзтва?

Мы павінны аб’яднацца, павінны быць разам. Павінны казаць, якія ёсьць праблемы і дамагацца іх вырашэньня. Мы рыхтуем перамены і самі рыхтуемся да пераменаў», — адзначыў Андрэй Дзьмітрыеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG