Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на авіябазе NATO ў Аўганістане: тры чалавекі загінулі


Ілюстрацыйнае фота. Супрацоўнікі аўганскай службы бясьпекі ля авіябазы Баграм

Ілюстрацыйнае фота. Супрацоўнікі аўганскай службы бясьпекі ля авіябазы Баграм

Ахвярамі выбуху на авіябазе NATO Баграм на поўнач ад Кабулу сталі тры чалавекі, 15 параненыя.

Напад адбыўся рана раніцай 12 лістапада, паведаміў прадстаўнік місіі NATO ў Аўганістане.

Нацыянальнасьці загінулых і пацярпелых пакуль невядомыя. Выбух прагрымеў, калі людзі сабраліся для сьвяткаваньня Дня вэтэранаў. Прадстаўнікі радыкальнага руху «Талібан» абвясьцілі, што выбух зладзіў іх сьмяротнік, паведамляе BBC.

Авіябаза Баграм, самая буйная ў Аўганістане, раней неаднаразова зазнавала напады талібаў. У сьнежні мінулага году ахвярамі нападу сьмяротніка сталі шэсьць амэрыканскіх салдат.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG