Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паедзе ў Маскву на перамовы з Пуціным


Russia - Russian President Vladimir Putin (R) exchanges documents with his Belarussian counterpart Alexander Lukashenko during a signing ceremony at the Kremlin in Moscow, Russia December 15, 2015
Russia - Russian President Vladimir Putin (R) exchanges documents with his Belarussian counterpart Alexander Lukashenko during a signing ceremony at the Kremlin in Moscow, Russia December 15, 2015

У бліжэйшы час Аляксандар Лукашэнка наведае Маскву, а ў канцы лістапада плянуецца візыт у Азэрбайджан.

Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей, перадае БЕЛТА.

«У бліжэйшы час прэзыдэнт наведае Маскву, дзе адбудуцца перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. У канцы месяца плянуецца візыт у Азэрбайджан», — сказаў міністар.

Тэма перамоваў Лукашэнкі і Пуціна не ўдакладняецца. Таксама Макей не назваў канкрэтную дату візыту ў Маскву.

Макей падкрэсьліў важнасьць учорашняга візыту Рэджэпа Тайіпа Эрдагана, які, паводле яго слоў, «зьяўляецца сурʼёзным сыгналам і для палітычных элітаў, і бізнэс-супольнасьці Турэччыны».

Рэджэп Тайіп Эрдаган (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску, 11 лістапада 2016 году
Рэджэп Тайіп Эрдаган (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску, 11 лістапада 2016 году

Уладзімер Макей дадаў, што ў пачатку наступнага году ў Менску плянуецца правесьці пасяджэньне беларуска-турэцкай міжурадавай камісіі, якая выпрацуе дарожную мапу разьвіцьця двухбаковых адносінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG