Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень незалежнасьці Польшчы ў 6 твітах: бела-чырвонае мора, малітвы і пэтарды


fot. Krzysztof Sitkowski / KPRP
fot. Krzysztof Sitkowski / KPRP

З нагоды Дня незалежнасьці Польшчы ў Варшаве адбылося больш за дзясятак масавых акцыяў.

Раніцай у афіцыйных урачыстасьцях прыняў удзел прэзыдэнт Анджэй Дуда. Ён узяў удзел у імшы ў Сьвятыні Божага Провіду. Гэты касьцёл у польскай сталіцы пачалі будаваць у 1791 годзе і завершылі напярэдадні. Сёньня ў ім упершыню адбылася імша.

З нагоды дзяржаўнага сьвята многія афіцыйныя будынкі ў краіне асьветленыя колерамі нацыянальнага сьцяга.

На цэнтральных вуліцах Варшавы адбыўся «Прабег незалежнасьці».

Паводле падлікаў паліцыі, найбуйнейшай акцыяй была дэманстрацыя нацыяналістаў. У ёй прынялі ўдзел каля 75 тысяч чалавек.

Асобным шэсьцем па Варшаве прайшліся апанэнты сёньняшняга ўраду — Камітэт абароны дэмакратыі. У іх мерапрыемстве ўдзельнічала каля 10 тысяч чалавек.

Марш антыфашыстаў сабраў каля 1000 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG