Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Атамтэхэнэрга» атрымала бестэрміновы дазвол на працу на Беларускай АЭС


Дзяржатамнагляд Беларусі выдаў бестэрміновую ліцэнзію расейскаму прадпрыемству «Атамтэхэнэрга» на правядзеньне пусканаладачных работ пры ўводзе ў эксплюатацыю двух энэргаблёкаў Беларускай АЭС.

Ліцэнзія, выдадзеная беларускім бокам, дазваляе расейскаму прадпрыемству дзейнасьць у сфэры «выкарыстаньня атамнай энэргіі і крыніц іянізуючага выпраменьваньня ў частцы выкананьня работ і прадстаўленьня эксплюатуючай арганізацыі паслуг, якія ўплываюць на бясьпеку». Пра гэта паведамляецца на сайце «Атамтэхэнэрга».

Беларуская АЭС будуецца каля Астраўца ў Гарадзенскай вобласьці, за 50 кілямэтраў ад Вільні.

У ліпені падчас выпрабавальнай трэніровачнай устаноўкі корпусу рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з вышыні ад двух да чатырох мэтраў. Афіцыйны Менск прыняў рашэньне замяніць корпус рэактара для энэргаблёку БелАЭC. Расейскі бок заявіў, што гатовы замяніць пашкоджаны корпус. Беларускі бок прызнаў факт падзеньня толькі пад міжнародным ціскам.

За час узьвядзеньня БелАЭС на будаўнічай пляцоўцы было 10 інцыдэнтаў, загінулі трое.

Літва выступае з крытыкай будоўлі БелАЭС, заяўляючы, што беларускі бок не гарантуе належнай бясьпекі.

Прэзыдэнт Эстоніі Керсьці Кальюлайд заявіла, што краіны Эўразьвязу не павінны прымаць на свой рынак электраэнэргію зь БелАЭС, калі ў яе кошце ня будуць адлюстраваныя прыродаахоўныя рызыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG