Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі абвяргае інфармацыю пра прабачэньні Патрушава перад Чарнагорыяй


Марыя Захарава

Марыя Захарава

Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расеі Марыя Захарава назвала правакацыяй артыкул брытанскай газэты The Guardian пра выбачэньні кіраўніка Рады бясьпекі Мікалая Патрушава за нядаўнюю спробу дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі.

Захарава абвінаваціла газэту ў некампэтэнтнасьці. Паводле яе слоў, журналісты выданьня не спрабавалі зьвязацца з расейскай Радай бясьпекі або зьнешнепалітычным ведамствам для праверкі інфармацыі.

У пятніцу газэта The Guardian са спасылкай на ўласныя крыніца ў сэрбскім ўрадзе паведаміла, што Патрушаў папрасіў прабачэньня за намер затрыманых у Сэрбіі расейцаў забіць прэмʼер-міністра Чарнагорыі. Выданьне сьцьвярджае, што прабачэньні нібыта былі прынесеныя падчас візыту Патрушава у Бялград у канцы кастрычніка.

Паводле вэрсіі сьледзтва, група расейскіх нацыяналістаў рыхтавала ўзброены пераварот у Чарнагорыі пасьля парлямэнцкіх выбараў 16 кастрычніка, каб не дазволіць краіне ўступіць у НАТО. Масква заявіла пра сваю недатычнасьць да падзеяў у Чарнагорыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG