Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кастусь Жукоўскі: «Міліцыянт цягнуў мяне так, што я сам з камэрай стукаўся аб дзьверы»


Кастусь Жукоўскі, архіўнае фота

Кастусь Жукоўскі, архіўнае фота

Затрыманых у Сьветлагорску журналістаў-фрылансэраў Аляксея Атрошчанку і Кастуся Жукоўскага вызвалілі з пастарунку.

Амаль праз тры гадзіны пасьля затрыманьня адпусьцілі Аляксея Атрошчанку.

«У мяне агледзелі рэчы і склалі пратакол апытаньня», — сказаў Аляксей.

Яшчэ праз колькі часу з РАУСу выйшаў і Кастусь Жукоўскі​.

«Мяне таксама апытвалі, аглядалі рэчы, але пратакол ня склалі. Відаць, часу не хапіла — і без таго тры гадзіны трымалі. Я сам напісаў скаргу на грубыя паводзіны маёра і незаконнае затрыманьне. Ён у міліцыі, па сутнасьці, цягнуў мяне, ды так, што я сам з камэрай стукаўся аб дзьверы. Не правяраў дэталёва, можа, яшчэ апаратура пашкоджаная», — сказаў фрылансэр Жукоўскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG