Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына плянуе выдаткаваць 22 млрд эўра на мігрантаў


Мігранты ў Бэрліне перад дзяржаўным Офісам здароўя і сацыяльных справаў.

Мігранты ў Бэрліне перад дзяржаўным Офісам здароўя і сацыяльных справаў.

Урад Нямеччыны ў наступным годзе мае намер павялічыць выдаткі на бясьпеку і выведную дзейнасьць.

Як паведамляе агенцтва АР, да 2020 году плянуецца стварыць больш як чатыры тысячы новых працоўных месцаў у паліцыі і службе выведкі. Удвая (да 120 чалавек) будзе павялічаны штат агенцтва, якое займаецца дэшыфроўкай сакрэтных паведамленьняў.

Новы бюджэт таксама ўлічвае сытуацыю, якая ўтварылася ў Нямеччыне ў сувязі з наплывам мігрантаў — больш за мільярд эўра выдаткоўваецца на патрэбы гуманітарнай дапамогі і 22 мільярды — на падтрымку мігрантаў, якія прыбылі з зонаў вайсковых канфліктаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG