Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 12 лістапада 2016: Талака ў Курапатах; юбілейны канцэрт «Крамы»


Гурт "Крама".

Гурт "Крама".

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

«Малады фронт» праводзіць апошнюю сёлета талаку ў Курапатах. Актывісты вывезуць сьмецьце і прывядуць у парадак тэрыторыю. Месца збору: канчатковая тралейбусная станцыя «Зялёны Луг-6». Час збору: 11.00.

У Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Менскі раён) адбудзецца абрадавае мерапрыемства «Дзяды. Шанаваньне продкаў» — мастацкая рэканструкцыя сьвята на падставе этнаграфічных зьвестак. Пачатак а 13.00.

Легенда беларускага рок-н-ролу гурт «КРАМА» адзначае свой юбілей — 25 гадоў на сцэне. Пры ўдзеле «Neuro Dubel», «Trubetskoy», «J: MOPC», «Палац» і інш. Месца правядзеньня: Prime Hall (пр. Пераможцаў, 65). Пачатак а 19.00.

У гісторыі:

1823 — нарадзіўся Павал Шпілеўскі, беларускі этнограф і пісьменьнік.

1885 — нарадзіўся Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.

1911 — нарадзіўся Яўген Ціхановіч, беларускі мастак.

1918 — рашэньне Рэгенцкай Рады Польшчы аб прызначэньні Юзэфа Пілсудскага кіраўніком дзяржавы.

1920 — нарадзіўся Андрэй Макаёнак, беларускі драматург.

1933 — у Нямеччыне на рэфэрэндуме 95% насельніцтва краіны ўхвалілі палітыку Адольфа Гітлера.

1982 — Юры Андропаў абраны генэральным сакратаром КПСС.

У памяці:

1572 — памёр Рыгор Хадкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.

1623 — у Віцебску быў забіты уніяцкі арцыбіскуп Язафат Кунцэвіч, актыўны праваднік Берасьцейскай царкоўнай уніі.

1996 — памёр Анатоль Майсеня, беларускі журналіст і грамадзкі дзяяч.

Цытата:

Будзь разам з намі,
Сярод цемры і жудасьцяў начэй,
Будзь разам з намі,
Мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй.
Будзь разам з намі,
Але ня трэба нам рабіць лягчэй,
Будзь разам з намі,
І гэта ўсё, што трэба нам.

Зь песьні гурту «КРАМА» «Будзь разам з намі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG