Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі выступае за датэрміновыя выбары Вярхоўнай Рады


Міхэіл Саакашвілі.
Міхэіл Саакашвілі.

Былы старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхэіл Саакашвілі, выступаючы на брыфінгу ў Кіеве, заявіў аб тым, што мае намер дамагацца датэрміновых выбараў у Вярхоўную Раду.

Ён паведаміў журналістам, што стварае новую палітычную сілу, каб зьмяніць цяперашні ўрад і парлямэнт. Саакашвілі назваў некалькі крытэрыяў, паводле якіх адбірае ўдзельнікаў будучага палітычнага фармаваньня — гэта людзі, якія былі дэпутатамі ня больш за адзін тэрмін, гэта службоўцы, якія прапрацавалі ня больш за два гады ў дзяржаўных установах, і прадпрымальнікі, якія не ўваходзяць, паводле словаў Саакашвілі, у кола «вялікіх бізнэсоўцаў».

Саакашвілі, які заняў пасаду кіраўніка Адэскай абласной адміністрацыі ў сакавіку 2015 году, днямі падаў у адстаўку з гэтай пасады, пратэстуючы супраць карумпаванасьці дзяржаўнага апарату ва Ўкраіне і павольных тэмпаў правядзеньня рэформаў. Адстаўка была прынятая прэзыдэнтам краіны Пятром Парашэнкам, які таксама звольніў Саакашвілі з пасады свайго дарадцы.

Некалькі тыдняў таму заснаваная Саакашвілі ў 2001 годзе ў Грузіі партыя «Адзіны нацыянальны рух» прайграла парлямэнцкія выбары ў гэтай краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG