Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На акцыі пратэсту дальнабойнікаў затрымалі ўсіх: і кіроўцаў, і журналістаў


Адзін з плякатаў пратэстоўцаў

Адзін з плякатаў пратэстоўцаў

У Маскве паліцыя затрымала 13 удзельнікаў акцыі супраць сыстэмы платы за праезд велікагрузаў па фэдэральных трасах «Платон», а таксама журналістаў, якія асьвятлялі мерапрыемства, уключаючы карэспандэнтаў «Дажджу» і «Новай газеты».

Карэспандэнт «Дажджу» Аляксей Карасьцялёў вёў жывы эфір зь месца падзеі:

​У пачатку лістапада стала вядома аб прапанове ўраду ўдвая падвысіць тарыф «Платон» (аналяг беларускай BelToll).

З 15 лістапада 2015 году, паводле новага закону, за кожны кіламетр шляху кіроўцы фур масай звыш 12 тон павінны плаціць паўтара рубля. Штрафы для ўладальнікаў вялікагрузаў за неаплату праезду складаюць да паўмільёна рублёў.

Летась па Расеі пракацілася першая хваля пратэстаў дальнабойнікаў супраць сыстэмы «Платон».

XS
SM
MD
LG