Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перапісваць насельніцтва будуць з дапамогай пляншэтаў. «Белстат» шукае спонсара


Нацыянальны статыстычны камітэт шукае спонсара для правядзеньня перапісу насельніцтва ў 2019 годзе, распавяла ягоная старшыня Іна Мядзьведзева ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».

У выпадку, калі фундатар знойдзецца, у перапісе могуць зьявіцца пытаньні, зьвязаныя з «вывучэньнем рынку», але «Белстат» будзе сачыць, каб яны былі адэкватнымі і цікавымі для Беларусі. «Белстат» не разьлічвае на тое, што перапіс акупіцца: маўляў, перапіс настолькі актуальны для дзяржавы, што яго можна лічыць «агульнанацыянальнай замовай».

Што новага спытаюць на перапісе насельніцтва ў 2019 годзе?

Мінулы перапіс насельніцтва, які праходзіў у 2009 годзе, каштаваў каля 1,5 млн даляраў, сьцьвярджае Мядзьведзева. Спонсарам тады выступіў Фонд ААН у галіне народанасельніцтва: ён даў сродкі для апрацоўкі зьвестак перапісу, але не патрабаваў дадаваць пытаньні ў перапіс.

У 2019 годзе «Белстат» плянуе замест папяровых перапісных лістоў выкарыстоўваць пляншэты, у якія грамадзяне будуць уносіць зьвесткі. Але перапіс будзе праводзіцца не анлайн: плянуецца, што перапісчыкі будуць па-ранейшаму хадзіць па кватэрах.

На пляншэты 2500 дэлегатам Усебеларускага сходу сышло паўмільёна даляраў

Да перапісу плянуецца прыцягнуць 14 тысяч чалавек. У працы зьбіраюцца задзейнічаць работнікаў дзяржаўных органаў, прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў, студэнтаў, пэнсіянэраў, а то і беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў органах па працы. «Белстат» пераконваў Свабоду, што прымусова прыцягваць да перапісу (як тое было ў 2009 годзе) ня будуць.

Засакрэчаны перапіс 1937-га

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG