Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША памёр 82-гадовы канадзкі музыка і сьпявак Леанард Коэн.

«З найвялікшым смуткам мы паведамляем, што легендарны паэт, аўтар песень і музыка Леанард Коэн сканаў. Мы страцілі аднаго з найбольш паважаных музычных дзеячаў», — гаворыцца ў афіцыйным Facebook нябожчыка.

У паведамленьні ўказана, што разьвітаньне з Коэнам пройдзе ў Лос-Анджэлесе. Коэн нарадзіўся 21 верасьня 1934 году ў канадзкай правінцыі Квэбек у сям’і габрэйскіх эмігрантаў. Ужо ў дзяцінстве ён навучыўся граць на гітары, а ў 1960-я гады пачаў пісаць вершы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG