Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белым доме адбылася сустрэча дзейнага прэзыдэнта ЗША і прэзыдэнта-электа — Барака Абамы і Дональда Трампа.

Сустракаліся таксама цяперашні і будучы віцэ-прэзыдэнты — Джо Байдэн і Майк Пэнс і жонкі цяперашняга і будучага прэзыдэнтаў Мішэль Абама і Мэлані Трамп.​

Прапанова аб сустрэчы была адпраўлена Абамам. Трамп пасьля сустрэчы сказаў, што для яго было «вялікім гонарам» сустрэцца зь дзеючым прэзыдэнтам і ён спадзяецца, што яна ня будзе апошняй. Гэта першая сустрэча Трампа і Абамы, раней яны не былі знаёмыя.​

Прэс-служба Абамы заявіла, што на сустрэчы «абмяркоўвалася шырокае кола пытаньняў унутранай і зьнешняй палітыкі».

Трамп таксама палічыў за лепшае не агалошваць, што менавіта абмяркоўвалася на сустрэчы: ён толькі згадаў, што сярод тэмаў былі і «складаныя» пытаньні.

Інаўгурацыя новага прэзыдэнта адбудзецца 20 студзеня 2017 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG