Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз плянуе падоўжыць санкцыі супраць Расеі да інаўгурацыі Трампа


ЭЗ мае намер сьнежні сёлета падоўжыць санкцыі супраць Расеі праз сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта агенцтву Reuters паведамілі крыніцы ў дыпляматычных колах.

Час дзеяньня абмежавальных мер сканчаецца 5 сакавіка 2017 году. Паводле інфармацыі Reuters, дыпляматы асьцерагаюцца, што пасьля інаўгурацыі абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа падаўжэньне санкцый можа быць ускладнена. З прычыны таго, што лёс антырасейскіх санкцый ня будзе прыярытэтам для новага амэрыканскага прэзыдэнта, у Крамлі могуць скарыстацца сытуацыяй для паслабленьня адзінай пазыцыі ЭЗ па гэтым пытаньні, цытуе агенцтва аднаго з дыпляматаў.

Санкцыі ў дачыненьні да Расеі былі ўведзеныя ў 2014 годзе праз ролю Масквы ў данбаскім канфлікце і анэксію Крыму, якую не прызнала большасьць краін сьвету. Пасьля дзеяньне абмежавальных мер некалькі разоў падаўжалі.

Падчас перадвыбарчай кампаніі Дональд Трамп паабяцаў разгледзець прызнаньне Крыму расейскім. Мільярдэра таксама неаднаразова абвінавачвалі ў сымпатыях да расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG