Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча Абамы і Трампа была ўтрая даўжэйшая, чым плянавалася


Дзейны прэзыдэнт ЗША Барак Абама і абраны прэзыдэнт Дональд Трамп ў чацьвер правялі сустрэчу ў Белым доме.

Падчас гутаркі яны абмеркавалі праблемы ўнутранай і замежнай палітыкі. Абама паабяцаў стварыць неабходныя ўмовы для перадачы ўлады.

Паводле словаў дзейнага кіраўніка дзяржавы, сустрэча з Трампам прайшла «цудоўна».

Абраны прэзыдэнт, у сваю чаргу, заявіў аб павазе да папярэдніка і заявіў, што зь нецярплівасьцю чакае новых сустрэчаў з Абамам.

Гутарка Абамы і Трампа — частка афіцыйнае працэдуры перадачы ўлады. Чакалася, што сустрэча будзе доўжыцца ня больш за 30 хвілін, але пасьля яна зацягнулася на паўтары гадзіны. Пасьля сустрэчы палітыкі ня выйшлі да журналістаў, якія чакалі іх перад будынкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG