Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 11 лістапада: дзень народзінаў Алеся Белакоза


Алесь Белакоз.

Алесь Белакоз.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Менск — афіцыйныя перамовы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана.

Менск — лекцыя культуроляга Аляксея Крывалапа «Купляйце беларускае», альбо Што рабіць, калі заўтра не наступіць?«. Лектар прааналізуе стан сучаснай журналістыкі, узаемаадносіны СМІ і грамадзтва, уплыў «інфармацыйнага спажываньня» на беларускую ідэнтычнасьць і тыя чыньнікі, якія здольныя мяняць сытуацыю. Прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак 18.30

У гісторыі:

1917 — у Віцебску выйшаў першы нумар газэты «Известия военно-революционного комитета г. Витебска» (пераемніцай стала газэта «Віцебскі рабочы»).

1918 — скончылася Першая сусьветная вайна.

1923 — Прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўна ў Прагу

1975 — Ангола атрымала незалежнасьць ад Партугаліі.

1992 — Рэспубліка Беларусь усталявала дыпляматычныя зносіны з Ватыканам.

1999 — з Аршанскай калёніі выйшаў на свабоду двойчы герой сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў.

2004 — Літва першай з краінаў Эўразьвязу ратыфікавала ўстаўную дамову ЭЗ

У гэты дзень нарадзіліся:

1821 — Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік, продкі якога паходзяць зь Беларусі.

1903 — Аляксандар Ільінскі, беларускі актор, народны артыст Беларусі.

1909 — беларускі архітэктар Георгій Заборскі, аўтар сярод іншага будынкаў Музэя Якуба Коласа і зруйнаванага нядаўна Музэю Вялікай айчыннай вайны.

1928 — Алесь Белакоз, беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца.

1929 — Леанід Сушчэня, беларускі вучоны заоляг і біёляг.

У гэты дзень памерлі:

1975 — Пётар Савачкін, беларускі гісторык.

2004 — Ясір Арафат, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі.

Цытата на памяць:

«Дурная прыкмета, калі не разумеюць іронію, алегорыю, жарт».

Фёдар Дастаеўскі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG