Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Reuters: рэспубліканцы паспрабуюць пераканаць Трампа не будаваць сьцяну


Сьцяна на мяжы ЗША і Мэксыкі. Штат Арызона.

Сьцяна на мяжы ЗША і Мэксыкі. Штат Арызона.

Прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі ў амэрыканскім Кангрэсе прапануюць абранаму прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу адмовіцца ад плянаў будаўніцтва бэтоннай сьцяны на мяжы з Мэксыкай. Пра гэта ў чацьвер паведамляе Reuters.

Паводле інфармацыі крыніц агенцтва, рэспубліканцы плянуюць пераканаць Трампа пабудаваць больш танную загароджу з мэталёвай сеткі і пашырыць штат супрацоўнікаў фэдэральнай памежнай службы. Праціўнікі пляну Трампа лічаць будаўніцтва бэтоннай сьцяны немагчымым праз асаблівасьці ляндшафту і кошту праекту. Сам мільярдэр раней заяўляў, што ўзьвядзеньне сьцяны на мяжы з Мэксыкай ня будзе каштаваць даражэй за 8 мільярдаў даляраў.

У ходзе перадвыбарчай кампаніі Трамп назваў некаторых мігрантаў з Мэксыкі ў ЗША злачынцамі і гвалтаўнікамі. У выпадку свайго абраньня ён абяцаў дэпартаваць з краіны ўсіх прыежджых без легальнага статусу. Трамп таксама заяўляў пра пляны пабудаваць сьцяну на мяжы паміж дзьвюма краінамі.

XS
SM
MD
LG