Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белым доме сустракаюцца Барак Абама і Дональд Трамп ФОТА


У Белым доме праходзіць сустрэча дзеючага і абранага прэзыдэнтаў ЗША — Барака Абамы і Дональда Трампа. Сустракаюцца таксама цяперашні і будучы віцэ-прэзыдэнты — Джо Байдэн і Майк Пэнс.

Гэтыя размовы зьяўляюцца часткай афіцыйнай працэдуры перадачы ўлады дэмакратамі рэспубліканцам, нягледзячы на «значныя адрозьненьні» ў поглядах.

9 лістапада — празь некалькі гадзін пасьля завяршэньня галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША, якія адбыліся 8 лістапада, Барак Абама паабяцаў «плаўны пераход улады».

Пераходная каманда Дональда Трампа, якую ўзначальвае губэрнатар ад штату Нью-Джэрзі Крыс Крысьці, запусьціла новы вэб-сайт і мікраблог ў Твітэры.

Інаўгурацыя новага прэзыдэнта адбудзецца 20 студзеня 2017 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG