Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Альтэрнатыва» правяла флэшмоб пад музыку «Ляпіса»


10 лістапада актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» правялі флэшмоб, як яны назвалі сваю акцыю, у Менску каля рынку «Серабранка».

Яны вывесілі ў падземным пераходзе расьцяжку «Новае пакаленьне абірае свабоду!», а таксама бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан.

Флэшмоб ладзіўся пад акампанэмэнт гітоў «Ляпіса».

Расьцяжка правісела каля 15 хвілін, пакуль яе не зьнялі супрацоўнікі міліцыі.

Паводле Корбана, такім чынам, «Альтэрнатыва» хоча данесьці грамадзкасьці «арыенцір маладога пакаленьня, якое стамілася ад сёньняшняй дэпрэсіўнай дыктатарскай сыстэмы ды жадае большай вольнасьці, дэмакратыі, цывілізаванага разьвіцьця Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG