Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кастрычніку інфляцыя ў Беларусі склала 0,8%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

«Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў кастрычніку 2016 году параўнальна зь верасьнем склаў 100,8%, са сьнежнем 2015 году — 109,2%», — паведаміў Белстат.

Харчовыя тавары ў Беларусі ў кастрычніку падаражэлі на 1,7% параўнальна зь верасьнем бягучага году і на 10,1% параўнальна з кастрычнікам 2015 году.

Цэны на нехарчовыя тавары вырасьлі на 0,3% і 7,8% адпаведна.

Цэны і тарыфы на платныя паслугі за верасень зьменшыліся на 0,3%, аднак ад пачатку году — падскочылі на 16%.

Паводле афіцыйнага прагнозу, інфляцыя па выніках гэтага году не павінна перавысіць 12%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG