Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пачалі справу супраць Microsoft


Фэдэральная антыманапольная служба Расеі (ФАС) пачала справу супраць карпарацыі Microsoft па абвінавачаньні ў злоўжываньні даміноўным становішчам на рынку. Пра гэта паведамляе агенцтва «Новости».

Паводле намесьніка кіраўніка ФАС Анатоля Галамолзіна, справу пачалі паводле прыкметы парушэньня артыкулу 10 закону аб абароне канкурэнцыі. Скаргу падала расейская кампанія «Лябараторыя Касьперскага», якая вырабляе антывіруснае праграмнае забесьпячэньне.

У скарзе адзначалася, што Microsoft скараціла час адаптацыі вытворцы антывіруснага абсталяваньня з двух месяцаў да шасьці дзён. Такім чынам, пабочны вытворца ня мае магчымасьці адаптавацца да ўмоваў, якія зьмяніліся. Пры гэтым у Microsoft ёсьць уласнае антывіруснае праграмнае забесьпячэньне.

14 верасьня ФАС прызнала амэрыканскую карпарацыю Google вінаватай у парушэньні закону «Аб абароне канкурэнцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG