Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 студзеня пачнецца аптымізацыя дзяржапарату. «Але ніхто ня будзе пакрыўджаны», — Косінец


Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Косінец
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Косінец

Адміністрацыя прэзыдэнта ўнесла на разгляд кіраўніка Беларусі прапановы пра аптымізацыю колькасьці дзяржапарату ў Беларусі.

Яна будзе праводзіцца па трох напрамках, заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Косінец пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.

Паводле Косінца, аптымізацыя будзе мець тры кірункі — урад, міністэрствы і ведамствы; апарат абласных, раённых і гарадзкіх выканкамаў; кантрольныя органы і сілавы блёк.

Косінец сказаў, што гэта ня будзе мэханічнае скарачэньне.

«Ніхто ня будзе некуды выведзены за арбіту дзейнасьці. Будуць прадстаўлены працоўныя месцы. У сьнежні адбудзецца нарада ў кіраўніка дзяржавы, на якой будуць акцэнтаваныя ўсе неабходныя пытаньні, і з 1 студзеня мы прыступім да аптымізацыі, — сказаў Косінец. — Але ніхто ня будзе пакрыўджаны. Усе будуць мець дастаткова добрую працу, а дзяржслужачыя з падвоенай энэргіяй будуць выконваць пастаўленыя задачы. Будуць забясьпечаны матывацыя, прэстыж службы, што дасьць эфэктыўны вынік для будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі», — дадаў ён.

10 лістапада Лукашэнка сказаў Косінцу, што ў яго «занадта вялікая запазычанасьць па прапрацоўцы кадравых пытаньняў».

«Па гаспадарчых суб’ектах, вызначальных прадпрыемствах фактычна няма кіраўнікоў не адзін дзень і не адзін тыдзень», — сказаў кіраўнік краіны.

Лукашэнка таксама запатрабаваў ад Косінца ідэй — «зямных, прыземленых, непрычасаных».

Аптымізацыя дзяржапарату пачалася ў Беларусі ў 2013 годзе. Тады шырока заяўлялі, што колькасьць чыноўнікаў скароціцца на 25%. То бок з кожных чатырох чыноўнікаў скароцяць аднаго.

Аднак афіцыйная статыстыка сьведчыць, што пакуль скарочаны толькі адзін з кожных 60 супрацоўнікаў дзяржаўных органаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG