Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раман з аднаго сказу атрымаў літаратурную прэмію


Фрагмэнт вокладкі кнігі

Фрагмэнт вокладкі кнігі

Раман «Solar Bones» (Сонечны касьцяк), напісаны ірляндцам Майкам МакКормакам (Mike McCormack, нар. 1965), атрымаў прэстыжную прэмію Голдсьміцкага унівэрсытэту, якая прысуджаецца за навацыі ў літаратурнай форме.

Выдадзены на 223 старонках раман цалкам складаецца з аднаго доўгага сказу, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Раман распавядае пра інжынэра, які ненадоўга уваскрэс зь мёртвых.

Камэнтуючы выбар журы конкурсу, яго старшыня прафэсар Блэйк Морысан адзначыў, што пісьменьніку ўдалося неардынарна адлюстраваць жыцьцё звычайнага працоўнага чалавека.

«Палітыка, сям’я, мастацтва, шлюб, здароўе, грамадзянскі абавязак і экалёгія — толькі некаторыя тэмы, якія закранае аўтар у ходзе расповеду, выкананага лірычнай, але моцнай прозай» — сказаў судзьдзя.

51-гадовы МакКормак стаў трэцім за апошнія тры гады аўтарам з Ірляндыі, якія атрымалі гэтую прэстыжную ўзнагароду, грашовая частка якой складае каля 12,5 тысячы даляраў.

Літаратурная прэмія Голдсьміцкага ўнівэрсытэту была заснаваная ў 2013 годзе.

Голдсьміцкі ўнівэрсытэт (Goldsmiths, University of London) знаходзіцца ў Лёндане. Асноўныя накірункі навукова-адукацыйнай дзейнасьці гэтага ўнівэрсытэту — мастацтва, грамадзкія і гуманітарныя навукі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG