Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск. «Нам з гэтым жыць». Каля тэлевізара:

— Нам з гэтым Трампам чатыры гады жыць разам!

— У сэнсе?

— У адной інфармацыйнай прасторы!

Салігорск. Вымярэньне часу. Варвара Черковская:

Басэйн. Гардэробшчыца:

— А хто там на выбарах перамог?

— Трамп!

— Трэба ж, адставаў жа, нібыта. І старога такога абралі.

— Дык яго ж на чатыры гады, а не на дваццаць, як нашага.

Слуцак. «Крэмль зь Белым Домам — браты на век!» Таццяна Гусева:

Слуцкі басэйн пасьля перамогі Трампа.

...На дарожках ніхто не ўзгадвае пра Трампа. «Ведаеш, хто перамог на выбарах?» — праводжу палітінфармацыю для знаёмай. — «Не!» — Даведаўшыся хто, задаволена ўсьміхаецца: «Цудоўная навіна! Ён будзе з Расеяй сябраваць, а Гілары распачала б вайну».

Менск. «Зажывем!» Maryja Martysievič:

Прабавіла ранак у атачэньні простых беларусак, якія шчыра радаваліся перамозе Трампа. Кажуць, здорава, ён жа абяцаў дружыць з Пуціным. Можа, санкцыі адменіць. Хоць некаторыя. «Толька нефць сёньня зранку ўпала, — шчыра зьдзіўлялася адна жанчына, — а даўжна ж была наадварот — падняцца».

Менск. «Што нам тая Амэрыка?!» Ачольнік «Моладзі БНФ» Юрый Лукашэвіч:

Беларусы, а вы не забыліся дзе жывяце? Не забыліся, што ў нас шмат сваіх праблем?

«Навошта мы пераймаемся чужымі праблемамі?!» — фонам гучыць у беларускім сеціве.

Горадня. Пацьвярджаньне таму, што беларусы жывуць сваімі, а не чужымі рэаліямі, знайшла Iryna Charniauka:

Кiроўца гарадзенскай маршруткi тлумачыць пасажырцы-расейцы пра наш курс даляра: «…А гэтыя два днi наагул абы што рабiлася! Кажуць, учора з-за гэтых выбараў упаў да сямнаццацi, а сёньня зноў скокнуў да дзевятнаццацi. Абы што! Прычым тут наш даляр да іх выбараў?!»

Самыя цікавыя для беларусаў выбары скончыліся. Проста «выбары», без удакладненьня — «амэрыканскія». Новая рэальнасьць — новыя чаканьні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG