Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цырку пасьля вайны


Фрыдрых Мэергайм, «У зьвярыным намёце» (1894).

Фрыдрых Мэергайм, «У зьвярыным намёце» (1894).

Сланоў вядуць з Таварнай станцыі па Маскоўскай. Яны плывуць паміж крушняў нібы аэрастаты. Палахліва спыняюцца перад Заходнім мостам, уздымаюць хобаты, трывожна трубяць...

Сланоў вядуць у цырк шапіто, у парк, дзе ўжо нацягнуты цёмна-шэры купал.

...— Дзядзечка, правядзіце...

І вось ужо сядзіш побач з «татам» і забываесься на ўсё.

...Аркестар грае вальсы, сланы танчаць, круцяць хобатамі і раскланьваюцца. Паміж імі лётае чалавечак, ляскае па хобатах, частуе цукрам... Раптам цішыня, нарастае барабанны дробат... Чалавечак кладзецца пад самага вялікага слана, каб усе думалі, што слон вось-вось яго расплюшчыць. Слон павольна апускаецца ўсё ніжэй і ніжэй...

Але чамусьці шкада слана, а не таго чалавечка...

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG