Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уцякачку з вокладкі National Geographic дэпартавалі з Пакістану


Улады Пакістана дэпартавалі ўцякачку з Аўганістана Шарбат Гулу, якая атрымала вядомасьць дзякуючы свайму фотапартрэту на вокладцы часопіса National Geographic. У сераду жанчына разам з чатырма дзецьмі вярнулася ў Аўганістан.

Шарбат Гулу стала вядомая пасьля публікацыі летам 1985 году часопісам National Geographic рэпартажу з лягеру аўганскіх уцекачоў у Пешавары. Пуштунская вёска ў Аўганістане, у якой жыла яе сямʼя, стала абʼектам савецкай паветранай атакі; бацькі Шарбат загінулі.



26 кастрычніка падчас паліцэйскага рэйду Шарбат Гулу была арыштаваная. У яе канфіскавалі аўгані і пакістанскі пашпарт. Жанчыне пагражала да 14 гадоў турмы. Улады Пакістану адмовіліся выпусьціць уцякачку пад заклад. Падчас арышту Шарбат Гулу знаходзілася ў шпіталі з-за віруса гепатыту.

У цяперашні час улады Пакістана вядуць актыўную барацьбу супраць нелегальнай міграцыі. Па дадзеных ААН, Пакістан прыняў каля паўтары мільёнаў аўганскіх уцекачоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG