Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 лістапада: 110 гадоў «Нашай Ніве»


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.



Афіша

Менск — прэзэнтацыя тома выбраных вершаў «Ідалапаклоньніца» польскай паэткі Галіны Пасьвятоўскай у перакладзе на беларускую мову. Бар «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а). Пачатак а 19-ай.

Менск — прэзэнтацыя пятага па лiку альбому «Kufar» гурту Re1ikt. Бар «Бруге» (Партызанскі пр-т, 6 А). Пачатак а 19-ай.

У гісторыі

1906 — у Вільні пачала выходзіць «Наша Ніва», найстарэйшая газэта на беларускай мове. Выдавалася ад 10.11.1906 да 7.8.1915. Друкавалася кірыліцай, да 18.10.1912 таксама і лацінкай. Звычайны тыраж складаў 4.5 тыс. асобнікаў. Выхад газэты быў спынены ў сувязі з набліжэньнем расейска-нямецкага фронту да Вільні.

1920 — аддзелы Станіслава Булак-Балаховіча захапілі Мазыр.

1974 — адбыўся пуск першага тралейбуса ў Горадні.


У гэты дзень нарадзіліся:

1483 — Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.

1749 — Мацей Радзівіл, драматург, кампазытар, аўтар лібрэта апэрэтаў.

1759 — Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт і драматург.

1801 — Уладзімір Даль, расейскі навуковец і пісьменьнік, лексыкограф.

1910 — Зьмітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік.

1919 — Міхаіл Калашнікаў, расейскі канструктар зброі.

1921 — Віктар Роўда, беларускі харавы дырыжор і пэдагог.

У гэты дзень памерлі

1891 — Арцюр Рэмбо, францускі паэт.

1942 — Сымон Баранавых, беларускі пісьменьнік.

1982 — Леанід Брэжнеў, генэральны сакратар ЦК КПСС.

Цытата

«Плюецца сэрца, бо абрыдла
Трываць насьмешкі на карме.
Пакуль жартуе гэта быдла,
Плюецца сэрца, бо абрыдла.
Глытаю гідкае павідла —
І толькі гідкае наўме.
Плюецца сэрца, бо абрыдла
Трываць насьмешкі на карме.

Малююць проста на штурвале
Зь юрлівым рогатам жлабы:
Хер з яйцамі намалявалі,
Малююць проста на штурвале.
Вышэй, абракадабры хвалі,
Адмыйце сэрца ад журбы!
Малююць проста на штурвале
Зь юрлівым рогатам жлабы.

Што будзе, скрадзенае сэрца,
Як ім ня хопіць тытуню?
У іх адрыжцы столькі перцу,
Што будзе, скрадзенае сэрца?
Ці званітуе людажэрца?
Ён звык. І мне — не ўпершыню.
Што будзе, скрадзенае сэрца,
Як ім ня хопіць тытуню?»

Арцюр Рэмбо, «Скрадзенае сэрца» (пераклад Андрэя Хадановіча)


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG